Першы Ўсебеларускі народны сход Лукашэнка правёў у 1996 годзе, падчас канфлікту зь Вярхоўным Саветам, каб заручыцца падтрымкай для патрэбных яму зьменаў у Канстытуцыю. У 2022 годзе гэты орган упісалі ў Канстытуцыю, сёлета ён пройдзе восьмы раз. Што гэта значыць і чаго чакаць ад гэтай структуры.